Basic information
Ластаўкі зямлянкi – маленькія прадстаўнікі сямейства ластаўкавых. Апярэнне верхняй часткі цела цёмна-карычневае/бурае, ніжняя частка крылаў больш цёмная. Упоперак грудзей белага колеру праходзіць цёмная паласа. Яны шпарка лётаюць, ловяць насякомых над вадою і прызямляюцца на падвесныя правады ці галіны. На зімоўках і ў сезон размнажэння беражанкі збіраюцца ў зграі. З прычыны засухі на афрыканскіх зімоўках за апошнія 50 гадоў папуляцыя еўрапейскіх ластавак скарацілася ў два разы.
Колькасць: 10.000.000-500.000.000 асобін у сталым узросце.
Тэндэнцыі: скарачэнне колькасці.
Чырвоная кніга: знаходзяцца ў меншай ступені небяспекі.
Чым харчуюццца:
Безпазваночнымі, дробнымі насякомымі, такімі як камары і мухі, наземнымі і воднымі насякомымі і іх лічынкамі. Беражанкі ловяць насякомых над вадою.
Месцы пражывання: сельскагаспадарчыя ўгоддзі, балоцістыя мясціны, адкрытыя часткі зямлі побач з вадой, пясчаныя берагі рэк, скалістыя мясціны, жвіровыя і пясчаныя кар’еры.
Гнездаванне
Берагавыя ластаўкі гняздуюцца вялікімі калоніямі да 100 пар. Яны выкапваюць тунэлі ў пясчаных сухіх вертыкальных частках берага, кар’ерах, чыгуначных выемках, берагах рэк і марскіх стромкіх берагах, а таксама ў вадасцёкавых трубах і адтулінах у цагляных сценах.
Самец і самка выкапваюць тунэль 45-90 см у глыбіню з камерай у канцы. Некаторыя з іх можна выкарыстоўваць шмат гадоў запар. Новыя тунэлі спатрэбяцца толькі калі стромкі бераг разбурыцца, ці гнёзды зоймуць іншыя жыхары (вераб’і ці шпакі).
Птушаняты
Зямлянкi адкладваюць ад трох да сямі яек напрыканцы траўня – пачатку чэрвеня ў гнёзды з пер’яў, травы і лісця. На працягу 14 дзён яйкі выседжваюць па чарзе абодва бацькі. Птушаняты вылупляюцца адначасова. Яны бездапаможныя, таму не пакідаюць гняздо. Яны апранаюцца ў пер’е на працягу 19-24 дзён. Пасля гэтага яны застаюцца з бацькамі яшчэ 7 дзён. Звычайна ў пары беражанак бывае па два вывадкі кожнае лета.
Фота: Дз. Якубовіч
Migration information
Ластаўка-зямлянка
records