Basic information
Фота: П. Пінчук
Migration information
Белыя буслы мігрыруюць на поўдзень на час зімы таму, што ўзімку ў нас ім немагчыма знайсці сабе ежу. Менавіта для гэтага яны ляцяць у кірунку Афрыкі. Але некаторыя з іх праводзяць зімовы час на поўдні Гішпаніі. Астатнія ж ляцяць нашмат далей – у Цэнтральную і Паўднёвую Афрыку і , такім чынам, могуць праляцець нават 12 000 км у адзін бок.
Буслы вандруюць толькі ўдзень. І каб праляцець вялікаю адлегласць, яны выкарыстоўваюць лунаючы палёт. Тэрмальныя патокі падагрэтага паветра, якія яны для гэтага выкарыстоўваюць, нашмат лягчэй знайсці над сушай, чым над морам. Менавіта таму буслы не выбіраюць шляхоў над вялікімі воднымі паверхнямі. І каб пазбегнуць ляцець праз Міжземнае мора, птушкі карыстаюцца двума магчымымі шляхамі. Буслы з усходніх папуляцый ляцяць праз Басфорскі праліў, а з заходніх – праз Гібралтар. Над гэтымі невялічкімі кавалачкамі сушы, акружанымі амаль з усіх бакоў марской вадой, увосень збіраецца вялікая колькасць буслоў – за адзін раз можна ўбачыць групы з амаль 10 000 птушак!
Калі ж яны ляцяць праз Афрыку, іх палёт робіцца нашмат лягчэйшым, бо над кантынентам шмат узыходзячых паветраных патокаў. І буслы рухаюцца з сярэдняй хуткасцю 45 км на гадзіну на вышыні 1000-2500 м. Тэрмальныя патокі невідочныя – бо гэта толькі паветра з іншай тэмпературай. Калі буслы апынаюцца ў іх, паветра літаральна “пхне” іх уверх. Калі ж яны вылятаюць з такога слупа падагрэтага над зямлёй паветра там, дзе ён заканчваецца, яны павольна лунаюць і зніжаюцца да наступнага.
Птушкам нашмат лягчэй вандраваць у вялікіх групах-зграях. Калі адна з птушак знаходзіць тэрмальны паветраны паток, іншыя птушкі адразу бачаць гэта і далучаюцца да яе. Так яны пачынаюць разам лунаць у ім і падымацца ўверх. І чым больш птушак вандруе разам, тым лягчэй для іх знайсці такія слупы нагрэтага паветра. Вось чаму вялікія групы мігрыруюць нашмат хутчэй, чым асобныя птушкі.
Калі ўмовы для лунаючага палёту добрыя, белыя буслы могуць пераадолець за дзень да 500 км. Усяго ж, каб дасягнуць месцаў зімоўкі, птушкі вандруюць на адлегласць ад 2 да 11 тысяч кіламетраў на працягу месяцу. Маладыя буслы адлятаюць у вырай на 1-2 тыдні раней за сваіх бацькоў. Вясновая ж міграцыя расцягваецца на больш доўгі перыяд часу. Птушкі пералятаюць на больш кароткія дыстанцыі і робяць больш прыпынкаў, бо надвор’е ў гэты час горшае. Але ўжо ў студзені-красавіку яны вяртаюцца на гнездавыя тэрыторыі
БЕЛЫ БУСЕЛ
records