Basic information
Чым харчуецца?
Вялікія зуйкi шукаюць ежу на берагах вадаёмаў, пясчаных водмелях і пляжах, выглядаючы дробную здабычу на паверхні вады. Сілкуюцца казуркамі, рачкамі і чарвякамі.
Для вялікіх зуйкоў, якія знаходзяцца ў працэсе пошуку і здабычы ежы, характэрны два віды паводзінаў: альбо паўтаральны алгарытм «стой-бяжы-дзяўбі», альбо, радзей, - «трасяніна нагой» (птушка стаіць, скіраваўшы галаву ўніз, на адной назе, а другой нагой робіць хуткія вагальныя рухі, літаральна трасе ёю, ледзь дакранаючыся пяску). Харчуецца птушка ўдзень, за выключэннем летніх месяцаў на ўзбярэжжы, калі асноўная здабыча – марскія блохі, якія з'яўляюцца на берагах падчас начных адліваў. У перыяды пахаладання і, адпаведна, меншай актыўнасці дробных ракападобных, вялікі зуёк «трасе» нагой з вялікай частатой, каб «раскапаць» больш рачкоў.
Памеры:
Дзе жывуць?
Гнёзды, яйкі і птушаняты
Ямку для гнязда рыхтуе самец: круціцца на месцы і чапляецца за зямлю, выкопваючы яе нагамі. Будаўніцтва гнязда - частка цырымоніі заляцання. Папярэдне самец робіць некалькі гнездавых ямак – «фальшывых гнёздаў», а затым разам з самкай выбірае адно для кладкі. Гняздо ўяўляе сабой неглыбокую западзіну, высланую даступным матэрыялу (дробная галька, расліннае смецце, ракавіны).
Вялікі зуёк гняздуецца ў глебе, пяску, жвіры, патрэсканым глеі або зрэдку сярод негустой травы, але заўсёды каля вады. Часам гняздо ўяўляе сабой ямку ў мяккім пяску без высцілання. Дыяметр гнязда 10-12 см, глыбіня 4,0 см.
Яйкі асіметрычныя, адзін канец плоскі, а другі вастрэйшы. Шкарлупіна яек гладкая і звычайна матавая; афарбоўка і плямы моцна вар'ююцца. Самка звычайна адкладае 4, радзей 3 або 2, а ў выключных выпадках 5 яек. Калі кладка загінула, то самка можа адкласці да 3 (радзей 4) паўторных.
Калі да гнязда набліжаецца патэнцыйны драпежнік, дарослы вялікі зуёк, выдаючы гукі і сімулюючы зламанае крыло, адцягвае драпежніка і адводзіць ад гнязда.
Migration information
Большая частка паўночна-заходняй папуляцыі мігруе праз Вялікабрытанію і Ірландыю ў сярэдзіне жніўня і сярэдзіне верасня, а таксама ў апошнія два тыдні траўня. Прынамсі, некаторыя папуляцыі, якія мігруюць з Грэнландыі, дасягаюць заходняга ўзбярэжжа Нарвегіі, а затым, у першай палове верасня, Францыі. Дакладныя раёны зімоўкі невядомыя.
Лінька хутчэй за ўсё праходзіць у Заходняй Афрыцы, на зімоўках, ці паўночней, напрыклад, на ўзбярэжжы Марока або Маўрытаніі, дзе птушкі спыняюцца, перш чым працягнуць шлях на поўдзень. Верагодна, яны зімуюць у Заходняй Афрыцы, але дадзеных аб размеркаванні гэтых папуляцый ў месцах зімоўкі няма.
ВЯЛІКІ ЗУЁК
records